Ці здолее Каардынацыйная рада вярнуць сабе давер беларусаў — эфір
Арцём Брухан / Еўрарадыё
Спікерам Каардынацыйнай рады 4-га склікання пераабраны Арцём Брухан — чалец спіса “Латушка і Рух “За свабоду”. Пераабранне нечаканасцю не стала. І не таму, што ён прадстаўляе спіс, які атрымаў большасць галасоў у КР, а таму, што за яго канкурэнта, Андрэя Коласа, чамусьці не было аддадзена ніводнага голасу па-за межамі яго ж спіса. У любым выпадку, напярэдадні выбараў шмат казалі пра неабходнасць рэформаў у КР. Але і апроч гэтага вакол шмат турбулентнасці, як кажуць эксперты.
Ці варта віншаваць з пераабраннем на пасаду спікера і ці мае ён праграму дзеянняў? Ці ёсць у гэтай праграме план па рэфармаванні КР і наколькі кардынальным яно бачыцца спікеру? Якая роля КР у вызначэнні пазіцыі дэмсіл адносна крызісу ў беларуска-ўкраінскіх адносінах і якое ў яе стаўленне да “ўльтыматуму Зяленскага”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у 15:00.