Лукашэнка папрасіў гомельцаў не хвалявацца ад словаў Зяленскага, а сам сабраўся за мяжу
Аляксандр Лукашэнка / EPA
Зранку 23 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко. Падчас яго абмяркоўваліся заявы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, які даў тыдзень, каб у Беларусі адключылі рэтранслятары расійскіх дронаў. Паводле яго, чатыры такія рэтранслятары ўсталяваныя ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
"Кіраўнік дзяржавы перадаў гомельцам сваю просьбу не хвалявацца і не турбавацца. У нас ёсць усё неабходнае, каб абараніць насельніцтва ад любога агрэсара", — пракаментавалі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Сам Лукашэнка, як выглядае, не збіраецца заставацца ў Беларусі да часу заканчэння ультыматуму Зяленскага. У размове з кіраўніком урада Аляксандрам Турчыным ён паведаміў, што ў яго запланаваная сустрэча з Пуціным і працяглая камандзіроўка за мяжу.