7 дзён для Лукашэнкі: ад удару па аўтобусе з дзецьмі да пагрозы другога фронту — эфір

Яўген Магда

Яўген Магда / Еўрарадыё

Лукашэнка заявіў, што разлічвае пачуць усю праўду аб здарэнні з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці Расіі ад… украінскага боку. Прапаганда гэта ўспрыняла як сігнал і яшчэ больш узняла ўзровень антыўкраінскай істэрыі. Як высветлілася, гэта быў толькі пачатак новага вітка эскалацыі. Раптоўна Зяленскі ўзняў пытанне рэтранслятараў у Беларусі, якія, па яго словах, накіроўваюць палёты расійскіх беспілотнікаў ва Украіну, і паставіў ультыматум Лукашэнку: цягам 7 дзён прыбраць гэтыя рэтранслятары. Інакш Украіна зробіць гэта сваімі метадамі. А дзе яны стаяць і колькі іх, УСУ ведаюць.

Ці стала больш зразумелай трагедыя з беларускімі дзецьмі і што стаіць за гэтым здарэннем, калі яно не было трагічнай выпадковасцю? Чаму Зяленскі перайшоў на мову ўльтыматумаў і куды прапаў страх Кіева перад пагрозай адкрыцця другога фронту? Ці сапраўды Кіеў будзе ў выпадку чаго гатовы атакаваць Беларусь і ці гатова Украіна стаць агрэсарам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.