Зяленскі: Кіеву вядома пра 4 рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі
Уладзімр Зяленснкі / Зеркало
Кіеву вядома пра 4 рэтранслятары, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, і якія дапамагаюць расіянам наносіць удары па поўначы Украіны, заявіў Уладзімір Зяленскі. Па яго словах, дзве станцыі размешчаныя ля мяжы ў Гомельскай, іншыя дзве — у Брэсцкай абласцях.
"Менавіта такое абсталяванне зрабіла магчымымі ўдары па Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласцях — па нашай энергетычнай інфраструктуры, па нашых чыгунках, па звычайных гарадах і вёсках. У Беларусі ёсць час зняць гэтае абсталяванне", — сказаў прэзідэнт Украіны, згадваючы ўльтыматум Лукашэнку — калі беларусы не прыбяруць гэтыя радары, іх прыбяруць украінцы.
Зяленскі дадаў, што ў Кіеве ведаюць пра кожнае беларускае прадрыемства, якое працуе на расійскую ваенку. І назваюць продажы паліва Расіі дапамогай адаптавацца да ціску.
“Павінна быць наадварот: Беларусь павінна дзейнічаць у адпаведнасці з тым, што яе фактычнае кіраўніцтва кажа па неафіцыйных каналах..."
19 чэрвеня Зяленскі даў Лукашэнку тыдзень, каб прыбраць з мяжы вышэйзгаданую тэхніку.