Мінімум 159 чалавек асудзілі ў Беларусі за данаты
Краты / LRT
159 — гэта мінімальная лічба беларусаў, якіх асудзілі за данаты. Згодна “Вясне”, сярод асуджаных — 33 жанчыны, 9 з іх дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Да таго ж, за данаты асуджаныя каля 26 айцішнікаў.
Сярод іх — людзі, якіх судзілі за грашовыя перводы ў падтрымку розных ініцыятыў і фондаў, а таксама за дапамогу, звязаную з вайной ва Украіне. За ахвяраванні на карысць Украіны за краты патрапілі 44 чалавекі. Больш за тое, пяцёра з іх атрымалі тэрміны ў 9 гадоў, яшчэ аднаму чалавеку за данаты прысудзілі 9,5 гадоў.
46 палітзняволеных, асуджаных за данаты, былі памілаваныя.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, рэальныя маштабы могуць быць вышэйшымі, бо не ўсе справы становяцца публічнымі.
На сёння палітзняволенымі прызнаныя 843 чалавекі.