“МЛ Віцебск” губляе ачкі, мінскае “Дынама” адрываецца ад іх на чатыры балы
Вынікі 12-га тура ў Вышэйшай лізе / "Динамо-Минск"
21 чэрвеня завяршыўся чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскае “Дынама” ў Гродне абыграла “Нёман” з лікам 3:1 і на чатыры балы адарвалася ад “МЛ Віцебск”.
“Букмекеры” ў сваю чаргу ледзь утрымалі нічыю ў матчы з “Мінскам” — 2:2. Матч яны даігрывалі ўдзесяцёх. На трыбунах за гульнёй назіраў адхілены за парушэнне дысцыпліны былы галоўны трэнер Магамед Адыеў.
БАТЭ, вядучы ў ліку 2:0, прымудрыўся ў Барысаве прайграць “Арсеналу” — 2:3.
“Тарпеда-БелАЗ” абыграла “Белшыну” — 2:0.
“Іслач” з такім жа лікам абыграла “Славію” — 2:0.
“Дынама-Брэст” было мацнейшым за “Віцебск” — 2:1.
“Гомель” без цяжкасцяў разабраўся з “Дняпром” — 2:0.
“Нафтан” атрымаў перамогу над “Баранавічамі” — 1:0.
Становішча ў чэмпіянаце: