Уладальнік "МЛ Віцебск" звольніў другога трэнера за сезон. Каманду пакуль узначаліць гулец

Расійскія спецыялісты адхілены ад працы

Расійскія спецыялісты адхілены ад працы / "МЛ Витебск"

Галоўны трэнер "МЛ Віцебск" Магамед Адыеў і яго памочнік Філіп Сакалінскі адхілены ад працы з асноўным складам. Гэта адбылося пасля паражэння каманды ў 11-м туры чэмпіянату Беларусі ад "Віцебска", пасля якога мінскае "Дынама" выцесніла яе з першага месца ў турнірнай табліцы.

Абавязкі галоўнага трэнера часова будзе выконваць капітан каманды Сяргей Балановіч.

Пад кіраўніцтвам расійскага спецыяліста "МЛ Віцебск" правёў сем матчаў: чатыры з іх завяршыліся перамогамі, адзін — нічыёй, яшчэ два — паразамі.

Гэта ўжо другая змена трэнера з пачатку сезона. Напрыканцы красавіка быў звольнены трэнерскі штаб Міхаіла Марціновіча.

Нагадаем, што "МЛ Віцебск" сёлета будзе прадстаўляць Беларусь у кваліфікацыі Ліга чэмпіёнаў УЕФА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.