Мінскае "Дынама" губляе ачкі, іх даганяе "МЛ Віцебск". У БАТЕ новы антырэкорд
28 чэрвеня завяршыўся 13-ы тур Вышэйшай лігі / bel.football
26, 27 і 28 чэрвеня прайшлі матчы чарговага туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўную сенсацыю ў Мінску падрыхтаваў "Віцебск", які згуляў унічыю з лідарам турніру — 1:1 — сталічным "Дынама".
У сваю чаргу "МЛ Віцебск", які ідзе на другім месцы, здолеў наблізіцца да дынамаўцаў на два балы дзякуючы валявой перамозе над "Нафтанам" — 2:1.
"Торпеда-БелАЗ" разграміла БАТЕ — 3:0. Барысаўчане ўсталявалі новы антырэкорд — 11 матчаў без перамог у чэмпіянаце.
Далей БАТЕ чакае вельмі цяжкі каляндар — гульня ў Вышэйшай лізе супраць "Нёмана" і "Іслачы" і ўдзел у кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Барысаўчане ўжо ў зоне вылету.
"Баранавічы" здолелі дома не прайграць "Славіі" — 1:1.
З такім жа лікам завяршыўся матч "Гомеля" і "Арсенала".
Брэсцкае "Дынама" і "Мінск" галоў не забілі — 0:0.
"Нёман" нечакана прайграў "Дняпру" — 2:0. Каманда з Магілёва выскоквае з зоны вылету.
"Іслач" разграміла "Белшыну" — 4:0 — і падымаецца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.
Становішча ў чэмпіянаце: