Моцная Украіна робіць Лукашэнку непатрэбным Трампу — меркаванне
Украіна ўзмацняе сваю ролю ў рэгіёне / LookByMedia
— Сітуацыя на фронце значна змянілася, значна змянілася стаўленне да Украіны і да Зяленскага менавіта ў сферы ваеннай бяспекі — з пункту гледжання ваенных тэхналогій. І на сённяшні дзень украінскія ваенныя тэхналогіі запатрабаваны па ўсім свеце, — сцвярджае экспертка ў міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава.
Поспехі Украіны ў вайне супраць Расіі змянілі думку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра гэты канфлікт. Трамп любіць моцных, а гэта значыць, што пазіцыі Уладзіміра Зяленскага ўмацаваліся.
Навошта тады ў новай сітуацыі Трампу Аляксандр Лукашэнка? І чаго тады чакаць перамоўнаму трэку Мінск-Вашынгтон? Ці будуць новыя візіты Джона Коўла і вызваленні беларускіх палітвязняў?
На гэтыя тэмы у эфіры Еўрарадыё разважала кандыдат гістарычных навук Роза Турарбекава.
— У Зяленскага цяпер ёсць карты. Карты, у якіх цяпер маюць патрэбу ўсе, таму што якасць вайны ва Украіне змянілася, як вы ведаеце, і Украіна знаходзіцца ў гэтым сэнсе на першым месцы. Я маю на ўвазе перш за ўсё, вядома, выкарыстанне БПЛА і рабатызаваных сістэм.
І ў сувязі з гэтым Расія, не тое каб цярпіць паражэнне, але яна, відавочна, выглядае ўжо не такой моцнай і непераможнай.