Беларуская прапаганда дыстанцуецца ад вайны, але застаецца прарасійскай — даследаванне

Аналітыкі iSANS працягваюць вывучаць рыторыку прапагандыстаў Лукашэнкі.

Аналітыкі iSANS працягваюць вывучаць рыторыку прапагандыстаў Лукашэнкі. / LookByMedia

Беларускія праўладныя паблікі вымушаныя балансаваць паміж падтрымкай Крамля і дыстанцыяваннем ад вайны як такой. Такая выснова робіцца ў новым даследаванні аналітыкаў iSANS.

У адрозненне ад расійскай прапаганды, якая адмаўляе існаванне ўкраінскай нацыі, беларускія дзяржаўныя рэсурсы кажуць пра "тры брацкія народы" і неабходнасць "уз'яднання" з Украінай, якую, паводле гэтай логікі, "пасварыў" Захад.

Лукашэнка пры гэтым заклікае да міру — адрасуючы патрабаванні Зяленскаму, а не Пуціну, і на ўмовах Масквы.

Стаўленне беларусаў да вайны

Паводле дадзеных даследавання, на 2025 год толькі 27% беларусаў ухвалялі ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне. Аналітык адзначае, што афіцыйны Мінск, падтрымліваючы Расію ў цэлым і перакладаючы віну за вайну з агрэсара на ахвяру, адначасова пазбягае канчатковага разрыву з Захадам і Украінай.

З сярэдзіны 2026 года рыторыка пачала мяняцца — на фоне змены сітуацыі на фронце на карысць Украіны. Паводле дадзеных аналітыка, Лукашэнка ўпершыню прынёс прабачэнні Зяленскаму за папярэднія выказванні ў яго адрас. Даследчык звязвае гэта з магчымым пераасэнсаваннем у Мінску перспектыў расійскай перамогі.

Даследаванне цалкам можна прачытаць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.