Ці прабачыць Масква Лукашэнку страту рэтранслятараў і чаго чакаць далей — эфір
Аляксандр Фрыдман
Уладзімір Зяленскі расказаў, што ўльтыматум наконт адключэння рэтранслятараў спрацаваў. Хоць дакладна невядома: Лукашэнка іх дэманціраваў ці проста адключыў? Праўда, прапагандысты імгненна змянілі рыторыку і замест нападак на прэзідэнта Украіны пачалі распавядаць, што ніякіх рэтранслятараў не было, і таму нічога адключаць не давялося. Маўляў, усё гэта не больш як інфармацыйны шум з боку Кіева. Вось толькі ці не захоча Зяленскі пашумець і яшчэ больш — наконт беларускіх НПЗ, да прыкладу, якія працуюць на расійскую армію таксама?
Ці сапраўды ў Зяленскага атрымалася “нахіліць” Лукашэнку і ці не захоча ён і надалей гэта рабіць? Ці не стала адключэнне рэтранслятараў сумесным рашэннем Мінска і Масквы, і што Пуцін можа запатрабаваць наўзамен? Наколькі прыемнай будзе сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, і чым цікавая для беларускага рэжыму Інданэзія? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.