На літаратурную прэмію Цэнтральнай Еўропы Angelus прэтэндуюць два беларускія аўтары
Кнігі-прэтэндэнткі на прэмію Angelus / facebook.com/NagrodaAngelus
Стаў вядомы лонг-ліст літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus — 2026.
У спісе з 14 прэтэндэнтаў ёсць два беларускія аўтары. Уладзімір Арлоў прадстаўляе кнігу "Танцы над горадам" (пераклад Багдана Задуры), а Ева Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) — "Па што ідзеш, воўча?" (пераклад Малгажаты Бухалік). Абодва творы сваім часам былі ўганараваныя беларускай прэміяй імя Ежы Гедройця.
У спісе прэтэндэнтаў ёсць таксама вядомы ўкраінскі літаратар Сяргій Жадан і нобелеўскі лаўрэат з Венгрыі Ласла Краснагоркаі.
Дарэчы, старшынёй журы на прэміі Angelus сёлета стаў яшчэ адзін беларускі паэт і перакладчык — Андрэй Хадановіч.
На прэмію Angelus могуць прэтэндаваць кнігі, напісаныя па-польску ці перакладзеныя на польскую мову.