Па-беларуску выходзіць "Віно з дзьмухаўцоў" Рэя Брэдберы

Раман Рэя Брэдберы

Раман Рэя Брэдберы / "Янушкевіч"

Раман "Віно з дзьмухаўцоў" Рэя Брэдберы выходзіць на беларускай мове. Кніга вяртае нас у дзяцінства, калі лета падавалася бясконцым — гэта сапраўдная класіка сусветнай літаратуры.

Імя перакладчыка выдавецтва "Янушкевіч" трымае ў сакрэце. Цяпер абвешчаная перадзамова — пасля 20 ліпеня цана кнігі крыху вырасце.

"Віно з дзьмухаўцоў" з'явіцца на палічках кнігарняў і ў інтэрнэце роўна праз месяц, 23 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.