Абвешчаны спіс прэтэндэнтаў на прэмію Гедройця 2025 года

У спісе — 22 кнігі

У спісе — 22 кнігі / LookByMedia

Вызначаны поўны спіс з 22 твораў, якія прэтэндуюць на званне найлепшай празаічнай кнігі 2025 года паводле прэміі Гедройця. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.

У спіс увайшлі:

  • "Ніці” — Макар; 

  • “Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер” — Зміцер Вішнёў;

  • “Цесля жыцця” — Сяргей Дубаўцэвіч;

  • “Пляц” — Зміцер Залозны;

  • “Дамашаны” — Антон Зарэмба;

  • “Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці” — Ганна Кандрацюк;

  • “Халодныя землі” — Аляксандр Карнаўх;

  • “Гульня ў Освальда. Quest” — Аляксандар Лукашук;

  • “Яблык у валізцы” — Уладзіслаў Наважылаў;

  • “Эйфарыя” — Марыя Пархімчык;

  • “Пентаквантар” — Арцём Шуканаў;

  • “Спроба эксперыментальнага канструявання сябе” — Макс Шчур.

У публічнай частцы журы сёлета ўвайшлі Сяргей Календа, Яана Бэрнатовіч, Андрэй Хадановіч, Сяргей Кавалёў, Сяргей Дубавец, Ганна Янкута.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.