Аляксей Хлястоў выйшаў на волю

Аляксей Хлястоў, спявак

Аляксей Хлястоў, спявак / threads.com/@khlestov

Аляксей Хлястоў на волі. Спявак правёў за кратамі два тыдні. Дагэтуль не зразумела, за што яго затрымлівалі.

"Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога", — напісала тады ў сацсетках яго жонка Алена.

Пазней стала вядома, што Хлястоў утрымліваўся на Акрэсціна.

Пасля 2020 года году спявак трапіў у "чорныя спісы", яму забаранілі выступаць у Беларусі. У 2025-м стала вядома, што ён пайшоў працаваць у таксі.

Цяпер Алена Хлястова апублікавала відэа, на якім яна разам з мужам едзе ў машыне дадому, а ў аўто грае песня самога Хлястова.

Аляксей Хлястоў на волі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.