Імаверна, ізноў затрыманы кіраўнік архітэктурнай студыі ZROBIM

ZROBIM architects, лагатып студыі

ZROBIM architects, лагатып студыі / Probusiness.io

Імаверна, ізноў затрыманы кіраўнік архітэктурнай студыі ZROBIM Андрэй Макоўскі. Такі вывад можна зрабіць праз яго дзіўны допіс у сацсетцы Threads.

"Прывітанне з СІЗА! Плаціце падаткі цалкам, рабяты!" — такі пост з'явіўся ў акаўнце бізнесмена.

Кантроль над яго гаджэтамі атрымалі, верагодна, іншыя людзі.

У першы раз сілавікі прыйшлі ў мінскі офіс ZROBIM architects 9-га красавіка. Там адбыліся ператрусы, супрацоўнікі студыі былі затрыманыя. Пазней стала вядома, што кампанію абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў. Але блізкі да ўладаў тэлеграм-канал намякнуў, што прычына ўвагі да архітэктараў — выказаная публічна незадаволенасць Макоўскага тым, што ZROBIM абавязаныя наняць у штат ідэолага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.