Помста за прафесію: пра адаптацыю і змаганне за свабоду мужа — эфір
Кацярына Андрэева / Mateusz Skwarczek, Agencja Wyborcza.pl
Апошнім часам у сацсетках, публікацыях СМІ і развагах экспертаў часта ўзгадваецца імя спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла. Маўляў, што здарылася, чаму, як абяцаў, не едзе ў Мінск і не выцягвае з лукашэнкаўскіх турмаў палітвязняў? Сам Коўл у сацсетцы Х адказаў, што не трэба губляць веры, праца ў гэтым накірунку ідзе. І беларусы чакаюць на волі новых вызваленых. Часам забываючы, што на свабодзе людзі, якія не адзін год знаходзіліся за кратамі, сутыкаюцца з вялікімі праблемамі і выпрабаваннямі. І дадае пакут сітуацыя, калі ў закладніках у рэжыму застаюцца твае родныя і блізкія людзі.
Ці здолела адаптавацца да жыцця, хай і ў вымушанай эміграцыі, але на свабодзе, і з якімі праблемамі сёння сутыкаецца? Што самае складанае давялося перажыць за кратамі і што самае складанае (або прыемнае) перажывае сёння? Пра што сведчаць кантакты заходніх палітыкаў з Лукашэнкам і ці магчыма дамовіцца з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая палітзняволеная, журналістка, публіцыстка Кацярына Андрэева ў 13:00.