Чым дэпутатам французскага парламента цікавы досвед выбараў у КР-4 — эфір
Алена Прыходзька / Еўрарадыё
1 ліпеня ў парламенце Францыі адбылася прэзентацыя групы міжнародных назіральнікаў пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка Пеці. На гэтую прэзентацыю французскія парламентарыі запрасілі двух прадстаўнікоў беларускай супольнасці, якія наўпрост былі звязаны з арганізацыяй і правядзеннем выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную раду апошніх двух скліканняў: кіраўніцу Выбарчай камісіі Алену Прыходзька і распрацоўшчыка праграмы для галасавання Паўла Лібера.
Чым цікавыя французскім парламентарыям выбары ў Каардынацыйную раду і якія пытанні яны задавалі прадстаўнікам Беларусі? Ці ведаюць у Парыжы пра колькасць людзей, якія прагаласавалі на апошніх выбарах у КР, і як паставіліся да агучанай лічбы? Што найбольш уразіла французскіх палітыкаў у інфармацыі пра ўмовы і цяжкасці выбарчай кампаніі ў КР і што плануюць пазычыць для ўласнага ўжывання? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае экс-кіраўніца Выбарчай камісіі на выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька ў 13:00.