Міграцыйны бан: ад адмоў у прытулку ў ЗША да пашпартнага калапсу — эфір

Ганна Маціеўская

Ганна Маціеўская / Еўрарадыё

Усё часцей прыходзяць непрыемныя навіны пра змены ў міграцыйным заканадаўстве то з краін Еўропы, то з ЗША. Выглядае на тое, што пагаршэнне міграцыйнага заканадаўства — агульная тэндэнцыя. Якая наўпрост тычыцца і беларусаў. Прычым пагаршаецца сітуацыя не толькі для працоўных мігрантаў, але і для тых, хто едзе вучыцца ці вымушаны збягаць з краіны ў выніку палітычнага пераследу.

Чаму міграцыйнае заканадаўства становіцца больш жорсткім і ці сапраўды ў большасці выпадкаў гэтыя змены закранаюць і беларусаў? Пра што сведчыць абмежаванне магчымасцей для паступлення беларусаў у заходнія ВНУ і як гэтыя перашкоды абысці? З якімі праблемамі сёння найчасцей звяртаюцца ў “Партызанку” і ці атрымліваецца іх вырашаць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з юрысткай, сузаснавальніцай дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка” Ганнай Маціеўскай у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.