Пакаранне Валдаем: ад новых ультыматумаў Зяленскага да удараў па НПЗ — эфір

Віталь Цыганкоў

Віталь Цыганкоў / Еўрарадыё

Правёўшы два дні на Валдаі ў Пуціна, Лукашэнка моўчкі сабраўся і выправіўся ў “вялікі комплексны візіт у рэгіён Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі”. І калі гэты “комплексны візіт” сапраўды рыхтаваўся не адзін месяц, то сустрэча з Пуціным, пасля якой не было ніякіх афіцыйных заяў, хутчэй за ўсё, стала рэакцыяй хаўруснікаў на “ўльтыматум Зяленскага”. Які сам Лукашэнка так і не набраўся смеласці адкаментаваць у сваім звыклым стылі. Затое дыскусіі, якія той так званы ўльтыматум спарадзіў, дагэтуль працягваюцца ў беларускім грамадстве. Якое падзялілася адносна стаўлення да імвернага ўдару з Украіны па аб’ектах у Беларусі, што працуюць на карысць расійскай арміі.

Ці сапраўды Лукашэнка пайшоў на ўступкі і без гучных заяў выключыў рэтранслятары, і ці была на тое згода Пуціна? Ці варта чакаць ад Зяленскага новых ультыматумаў і ці ёсць у Пуціна з Лукашэнкам адказ на гэта? Ці ўзрасла верагоднасць уцягвання Пуціным Беларусі ў вайну з Украінай, і што паказаў падзел меркаванняў адносна магчымых удараў УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.