Вайна нерваў і беспілотнікаў: хто без дазволу навешаў рэтранслятараў — эфір

Іван Ступак

Іван Ступак

Гісторыя з рэтранслятарамі, якія нібыта стаяць у Беларусі ля ўкраінскай мяжы і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на аб’екты ва Украіне, не толькі не скончылася, а рызыкуе стаць нагодай для новай эскалацыі. Пасля ўльтыматуму Зяленскага, які даў Лукашэнку сем дзён на адключэнне тых рэтранслятараў, іх, па словах таго ж Зяленскага, адключылі, не чакаючы заканчэння адведзенага часу. Прапаганда імгненна заявіла, што і рэтранслятараў ніякіх не было адпачатку, і ўльтыматум Зяленскага — усяго толькі інфармацыйны шум. Адзіны каментарый з гэтай нагоды ад Лукашэнкі заключаўся ў тым, што ён сустракаўся з прадстаўнікамі Зяленскага і папярэдзіў іх, каб не нагняталі, інакш “вайна набудзе зусім іншы ўзровень”. Здавалася б, на гэтым этапе інцыдэнт вырашаны, але ў ноч з 25 на 26 чэрвеня расійскія беспілотнікі ізноў паляцелі ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі.
 
Ці сапраўды ў Беларусі размешчаны адмысловыя рэтранслятары для кіравання расійскімі “Шахедамі”, ці гэта непраўдзівая інфармацыя, як настойвае лукашэнкаўская прапаганда і нават прарэжымныя палітолагі? Ці маглі тыя прыборы павесіць нейкія “невядомыя” без адпаведнага ўзгаднення, і ці было адключэнне рэтранслятараў, пра якое казаў Зяленскі? Наколькі блізка мы да сілавога супрацьстаяння? З кім мог сустракацца Лукашэнка з украінскага боку і пра які “іншы ўзровень вайны” кажа Лукашэнка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.