Пра рускі штык, рускі свет і беларускі “Адукацыйны магістрат” — эфір
Цімох Акудовіч / Еўрарадыё
Гісторыя ведае не адзін прыклад таго, як небяспечна звяртацца да Расіі па ваенную падтрымку і дапамогу. І справа не ў тым, што не дапамогуць альбо здрадзяць, а ў тым, што пасля таго, як дапамога аказана, проста аддзячыць за яе і адправіць расійскае войска дамоў не так і проста. Бліжэйшы па часе для беларусаў выпадак можна знайсці ў гісторыі Рэчы Паспалітай. Салдаты не проста не сыходзяць, а пачынаюць з дапамогай настаўнікаў і святароў (ідэолагаў) несці вам свой “рускі свет”. Супрацьстаяць якому калі і можна, то толькі праз пашырэнне свайго нацыянальнага свету і сусвету. Да прыкладу, калі казаць пра нас сённяшніх, праз “Адукацыйныя магістраты”.
Чым заўсёды быў небяспечны зварот па ваенную дапамогу да Расіі і што рабілі нашы продкі, калі не было магчымасці выправадзіць рускіх праз дзверы? Што з сябе ўяўляюць “Адукацыйныя магістраты” і на вырашэнне якіх праблем іх дзейнасць мусіць быць скіравана? Які вынік працы іншых Магістратаў і ці захоўваюць беларусы ў эміграцыі цікавасць да свайго? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, вядоўца гістарычнага ютуб-канала “Вусы Скарыны”, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч у 15:00.