Лукашэнка ў Пекіне, рубель падае: што адбываецца з эканомікай Беларусі. Эфір
Анастасія Лузгіна / fecebook.com
Беларуская эканоміка ў апошнія месяцы развіваецца даволі дзіўна: рост ВУП за студзень–травень суправаджаецца пытаннямі пра яго структуру і ўстойлівасць, а актывізацыя інвестыцый і разнакіраваная дынаміка заробкаў у траўні толькі ўзмацняюць адчуванне нераўнамернага росту.
Валютны рынак застаецца валацільным — з прыкметнымі ваганнямі рубля да долара, якія накладваюцца на даныя знешняга гандлю за студзень–красавік і грашовыя пераводы ў першым квартале.
У гэтай жа звязцы — гандаль з Кітаем на фоне візіту Аляксандра Лукашэнкі, сітуацыя на расійскім паліўным рынку і магчымыя наступствы для Беларусі, а таксама змены на рынку нерухомасці ў Мінску, дзе пераход да рублёвага цэнаўтварэння ўплывае на доларавую дынаміку коштаў.
Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!