У Гарадоцкім раёне мёртвую жывёлу скідаюць проста ў палях
Мёртвая жывёла / vitebsk_info
Варварскім спосабам хаваюць падзеж жывёлы ў вёсцы Селішча Гарадоцкага раёна. Там размяшчаецца філіял "Віраўлянскі" ад СП "Дзецкасельскі-Гарадок".
Як заўважыў тг-канал vitebsk_info, тушы мёртвых жывёлаў вывозяць прычэпамі і выкідаюць на палях. Па словах мясцовых жыхароў, пасля гэтага парэшткі расцягваюць дзікія жывёлы па палях і лясах.
Такія дзеянні, дарэчы, ствараюць магчымую санітарную пагрозу. Але кіраўніцтва філіялу "Віраўлянскага" паводле мясцовых жыхароў, заяўляе, што арганізацыя камерцыйная, і таму не мае клопату.
Мёртвая жывёла / vitebsk_info
Мёртвая жывёла / vitebsk_info