Новапалачанка сфоткала міліцыянтаў, якія прыехалі на выклік — ёй пагражае да 3 гадоў

Фатаздымак, зроблены жыхаркай Наваполацка 

Фатаздымак, зроблены жыхаркай Наваполацка  / УУС Віцебскага аблвыканкама

Да трох гадоў пазбаўлення волі пагражае жыхарцы Наваполацка, якая сфатаграфавала міліцыянтаў і выклала здымак у сацсеткі.

Сёлета ў сакавіку 22-гадовая жыхарка Наваполацка сфатаграфавала супрацоўнікаў Ушацкага РАУС, калі яны прыбылі на выклик і праводзілі разбіральніцтва. Потым дзяўчына апублікавала здымак у сваім тэлеграм-канале. Як заявілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, фота суправаджаў "каментар абразлівага зместу на адрас міліцыянтаў".

Фота з каментаром трапіла на вочы сілавікам.

Паведамляецца, што дзяўчына "раскаялася ў зробленым і прынесла свае выбачэнні супрацоўнікам міліцыі". Тым не менш яе вінавацяць у публічнай абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.