Пад следства трапіў былы галоўны даішнік Жлобіна
Дзмітрый Салук / "Новы дзень"
Былы начальнік АДАІ АУС Жлобінскага райвыканкама падпалкоўнік Дзмітрый Салук затрыманы па абвінавачванні ў крымінальным злачынстве. Пра гэта піша рэгіянальнае выданне "Флагшток".
Пасля звальнення з міліцыі Салук працаваў у жлобінскім "Жылкамсэрвіс два". Журналісты затэлефанавалі туды ад імя грамадзяніна і папрасілі пагаварыць з Салуком. Ім адказалі: "Ён з'явіцца няхутка, пад следствам ён".
Паводле інфармацыі "Вольнага Жлобіна", з пасады галоўнага даішніка Салука звольнілі пасля выстаўленага падазрэння ў хабарніцтве. Пад арышт яго адразу пасля адстаўкі не ўзялі, таму экс-міліцыянт уладкаваўся на працу ў сістэму ЖКГ.
Пра цяперашні арышт Салука афіцыйныя рэсурсы пакуль нічога не паведамлялі.