На святлафорах у Магілёве адключылі ўсе таймеры
Святлафоры з таймерамі, ілюстрацыйнае фота / Benlisquare / Wikimedia
На ўсіх святлафорах Магілёва паводле распараджэння ДАІ адключылі таймеры.
Прычынай назвалі праблемы, якія таймеры нібыта ствараюць праблемы пешаходам і кіроўцам. Акрамя таго таймеры нібыта павялічваюць магчымасць аварыі, выклікаючы "эфект апошняй секунды", перадае дзяржтэлерадыёкампанія "Магілёў".
Інспектарка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Аліна Шведава патлумачыла: "Кіроўцы, бачачы, што да змены сігналу засталася секунда, пачынаюць паскарацца, каб паспець праехаць скрыжаванне. Пешаходы, наадварот, выбягаюць на праезную частку, калі да чырвонага застаецца 2-3 секунды".
ДАІ просіць паставіцца з разуменнем да адключэння таймераў і заяўляе, што мера скіраваная на павышэнне бяспекі.