Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў
Выстава пад Уздой / МУС
Міліцыя Міншчыны заявіла аб разгоне аўтамабілістаў пад Уздой.
У МУС кажуць, што ў райаддзел міліцыі паступілі шматлікія паведамленні ад кіроўцаў пра заторы на дарозе. Выявілася, што ў названым месцы праходзіць выстава дрыфт-аўтамабіляў. Арганізатары анансавалі мерапрыемства ў сацыяльных сетках, але афіцыйна правядзенне такой выставы не ўзгаднілі.
Паводле ацэнкі міліцыі, на месцы было каля 600 чалавек і больш за 250 аўтамабіляў. Ад іх запатрабавалі спыніць несанкцыянаванае мерапрыемства, а інспектары ДАІ, як паведамляецца, прынялі меры для аднаўлення нармальнага руху на трасе.
На арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы і перадалі ў суд.