Больш за палову аўтамабіляў у Беларусі не маюць тэхагляду

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Кожная другая машына ў Беларусі не мае дзейнага тэхагляду, падлічылі ў арганізацыі "Белтэхагляд".

Па стане на 1 чэрвеня 2026 года ў нашай краіне зарэгістравана больш за 4,5 млн транспартных сродкаў. Але дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху (тэхагляд) маюць толькі 2,13 млн аўтамабіляў. Гэта значыць, што амаль 2,4 мільёна аўтамабіляў, ці 52,9%, не прайшлі тэхагляд альбо маюць пратэрмінаваны дазвол.

Пры гэтым аўтаўладальнікі аформілі страхоўку на 2,8 млн машын. Гэта на 663 тысячы, ці на 23,8%, больш, чым колькасць дзеючых дазволаў на допуск. Атрымліваецца, аўтамабілісты афармляюць страхоўку, баючыся фінансавых наступстваў ДТЗ, але адначасова ігнаруюць кантроль тэхнічнай спраўнасці ўласных аўтамабіляў.

Вядома, не ўсе зарэгістраваныя аўтамабілі актыўна выкарыстоўваюцца. Пэўная іх частка стаіць на стаянках, чакае рамонту або падлягае спісанню.

Але паводле падлікаў "Белтэхагляду", 30-40% машын ездзяць без дзейнага тэхагляду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.