Міліцыя ў Гомелі зладзіла ўзброены рэйд супраць замежнікаў

Рэйд гомельскай міліцыі

Рэйд гомельскай міліцыі / gomel.mvd.gov.by

У Гомелі міліцыя правяла першы этап аперацыі "Нелегал-2026". Як відаць на фатаздымках, рэйд праводзілі ў тым ліку ўзброеныя аўтаматамі міліцыянты.

Яны правяралі "месцы кампактнага пражывання замежных грамадзян", кватэры і дамы, якія здаюцца замежнікам на кароткі час, а таксама фірмы, у якіх працуюць імігранты. У міліцыі заявілі, што было выяўлена больш за 400 парушэнняў міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку больш за 20 парушэнняў парадку працоўнай дзейнасці.

"Значная колькасць парушэнняў звязана са знаходжаннем замежнікаў па несапраўдных дакументах, невыкананнем устаноўленага парадку рэгістрацыі, выбару месца жыхарства, а таксама ўхіленнем ад выезду з краіны па заканчэнні вызначанага тэрміну знаходжання", — паведамілі ў міліцыі.

19 замежнікаў пастанавілі дэпартаваць з Беларусі — за "грубае ігнараванне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.