Кыргызстан хоча атрымліваць паліва з Беларусі

Кыргызстан шукае прадаўцоў бензіну, ілюстрацыйнае фота

Кыргызстан шукае прадаўцоў бензіну, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Кыргызстан накіраваў у Беларусь запыт наконт пастаўкі паліва. Цэнтральнаазіяцкая краіна прымае меры па забеспячэнні энергетычнай бяспекі краіны.

"У мэтах захавання ўстойлівых паставак паліва афіцыйныя звароты накіраваныя на адрас кампетэнтных дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Беларусь, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Узбекістан і Туркменістана. Паралельна вядуцца перамовы па дыверсіфікацыі паставак і пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства энергетыкі Кыргызстана.

Кыргызстан імпартуе большую частку гаруча-змазачных матэрыялаў. Але цяпер ў асноўнага пастаўшчыка прадукцыі — Расіі — пачаліся праблемы пасля атакі ўкраінскіх дронаў па расійскіх НПЗ. У РФ узнік дэфіцыт паліва, і экспарт бензіну з краіны забаронены. Акрамя таго Расія разглядае варыянт поўнай забароны на экспарт дызельнага паліва.

У Кыргызстане кажуць, што на сёння ў краіне ёсць дастатковы запас гаруча-змазачных матэрыялаў, а пастаўкі ажыццяўляюцца на пастаяннай аснове ў адпаведнасці з раней заключанымі кантрактамі. Але на сітуацыю на ўнутраным рынку ўплываюць змены на сусветным энэргетычным рынку, "у тым ліку геапалітычная напружанасць на Блізкім Усходзе, рызыкі ў міжнароднай лагістыцы і рост сусветных коштаў нафты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.