Жыхары Кругляншчыны паскардзіліся ў Дзяржкантроль на кепскую дарогу на могілкі
Так выглядала дарога да праверкі Дзяржкантролю / КДК
Жыхары вёскі Варгуцьева ў Круглянскім раёне паскардзіліся ў Камітэт дзяржкантролю на кепскую дарогу на могілкі. Участак дарогі пастаянна падтопліваўся.
Чыноўнікі паслалі праверку, каб пераканацца.
"Адзіны пад'езд да могілак часткова праходзіць праз забалочаны ўчастак мясцовасці, пастаянна падтапляецца, і яго разбіваюць колы вялікагрузнай тэхнікі. Спецыялісты КДК выехалі на месца і ўстанавілі, што ўсе факты пацвердзіліся. Перыядычная ж падсыпка праблемнага ўчастка праезду сітуацыю не ратуе", — паведамілі ў КДК.
Праўда, мясцовыя ўлады нават пасля ўмяшання Дзяржкантролю новую дарогу рабіць не сталі. Яны проста арганізавалі аб'язную дарогу вакол праблемнага ўчастка.
Круглянскія ўлады проста зрабілі каля могілак аб'язную дарогу / КДК