У цэнтры Калінкавічаў перад "Дажынкамі" памяняюць плітку — з ружовай на блакітную

Плошча Леніна ў Калінкавічах

Плошча Леніна ў Калінкавічах / Флагшток

У Калінкавічах пачалася падрыхтоўка да абласнога фестывалю-кірмашу работнікаў вёскі "Дажынкі-2026". Як заўважыла выданне "Флагшток", у рамках падрыхтоўкі чыноўнікі вырашылі перакласці тратуарную плітку на плошчы Леніна, перад будынкам райвыканкама.

Гэтыя работы не праходзілі праз сэрвіс дзяржзакупак. Новая плітка будзе мець арнамент блакітнага колеру. Папярэдняя плітка была ружовай.

На фатаздымках 2025 года "Флагшток" не заўважыў прыкметных дэфектаў пліткі на плошчы Леніна, якія б вымагалі яе замены. Атрымліваецца, што велізарную суму з бюджэту выдаткуюць на працу, у якой не было неабходнасці.

Дакладны кошт гэтых работ не вядомы. Журналісты "Флагштока" падлічылі, што плошча плітачнага пакрыцця складае каля 10 000 кв. м. Паводле цяперашніх расцэнак для дэмантажу старой пліткі і новага пакрыцця спатрэбіцца ад 800 тыс. рублёў да 1,1 млн рублёў (каля 300 тысяч долараў).

Дарэчы, амаль 3 млн рублёў (1 млн долараў) ужо ўклалі ў бягучы і капітальны рамонт будынка райвыканкама. Гэтыя работы павінны завяршыцца якраз да "Дажынак".

У цэнтры Калінкавічаў перад "Дажынкамі" памяняюць плітку — з ружовай на блакітную
Плошча Леніна ў Калінкавічах / Флагшток

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.