У Беларусі — амаль 180 тысяч чыноўнікаў

Чыноўнікі

Чыноўнікі / careerist.ru

У сферы дзяржаўнага кіравання ў Беларусі працуюць амаль 180 тысяч чалавек. Больш за ўсё іх у Мінску, дзе сканцэнтраваныя "міністэрствы і ведамствы": 41 тысяча 829. А менш за ўсё ў Магілёўскай вобласці: 19 тысяч 389.

Сярэдні заробак чыноўніка летась склаў амаль 3,2 тысячы рублёў. Гэта ў цэлым па Беларусі. А, ізноў жа, у Мінску супрацоўнікі дзяржструктур зарабляюць у сярэднім па 3,9 тысяч рублёў.

У Гомельскай і Віцебскай абласцях чыноўнікі атрымліваюць крыху больш за 3 тысячы рублёў за месяц. А ў іншых рэгіёнах іх заробкі і да гэтай сумы крыху не дацягваюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.