Паліўны крызіс у Расіі: што будзе ў Беларусі? Рыхтавацца да горшага?
Бензін у Беларусі пакуль ёсць / LookByMedia
— Перш за ўсё, я чакала б росту цэн, таму што Расія патрабуе ад Беларусі каля 300 тысяч тон бензіну, тады як краіна можа вырабляць каля 350 тысяч тон, — папярэджвае магістр эканомікі Аліса Рыжычэнка.
У эфіры Еўрарадыё яна разважала на тэму паліўнага крызісу ў Расіі і тое, як ён можа паўплываць на Беларусь.
Аліса Рыжычэнка нагадала, што беларускім палівам зацікавіўся Кыргызстан. Беларусь і сама хацела б прадаваць яго больш за мяжу, дзе цэны вышэйшыя. Але чым гэта жаданне пагражае звычайнаму беларусу?
— Лукашэнку зараз выгадна прадаваць паліва менавіта ў Расію. Гэта самы кароткі і просты маршрут: няма неабходнасці пастаўляць яго ў іншыя краіны, напрыклад у дзяржавы Азіі. Пры гэтым за яго плацяць столькі ж, колькі і па сусветных цэнах.