Мінск да канца года цалкам пяройдзе на аплату праезду банкаўскай картай
Сістэма аплаты ўжо праходзіць тэставую эксплуатацыю / LookByMedia
Грамадскі транспарт Мінска да канца бягучага года цалкам адмовіцца ад папяровых талончыкаў на карысць аплаты банкаўскай картай у салоне. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар "Мінсктранса" Канстанцін Галалобаў.
Паводле яго слоў, новая сістэма аплаты ўжо праходзіць тэставую эксплуатацыю на 1-м тралейбусным і 1-м электробусным маршрутах горада.
"Я думаю, да канца гэтага года мы пяройдзем цалкам на сістэму аплаты банкаўскай картай у салоне транспартнага сродку", — сказаў Галалобаў.
Паводле даных "Мінсктранса", асноўнай задачай на дадзены момант застаецца закупка і ўстаноўка новага абсталявання.