Цягнік Гомель-Мінск паламаўся ў Асіповічах
Цягнік / МогилевОнлайн
Зранку 8 чэрвеня пасажыры цягніка №755, які ехаў з Гомеля ў Мінск, не змаглі даехаць на ім да сталіцы.
Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, пазапланавы прыпынак цягніка адбыўся на станцыі Асіповічы. Ён выехаў з Гомеля ў 4:41 і мусіў прыбыць у Мінск у 7:53, аднак не змог працягнуць рух. Прычынай называецца тэхнічная няспраўнасць.
Пасажыраў перасадзілі ў цягнік Асіповічы-Мінск, які прыбыў у сталіцу ў 9:27.
Прэс-служба БЧ заяўляе, што ўсе пасажыры спыненага цягніка маюць права звярнуцца ў білетныя касы па кампенсацыю. Ім выплацяць розніцу ў кошце праезду, бо ехаць ім давялося ў цягніку рэгіянальных ліній эканомкласа — прасцей кажучы, у электрычцы.