Юрый Дракахруст сыходзіць з "Радыё Свабода"

Юрый Дракахруст

Юрый Дракахруст / Facebook

Юрый Дракахруст сыходзіць з "Радыё Свабода". Журналіст і мысляр прысвяціў гэтаму праекту больш за 35 гадоў.

Дракахруст пачынаў фрылансерам расійскай службы РС у Мінску ў сакавіку 1991-га года. З красавіка 2000-га перайшоў у штат і працаваў у офісе, які базуецца ў Празе. "Шкада сыходзіць. Але так складваецца жыццё. І яно працягваецца. Як пісаў класік: «Так ці гэтак — неяк будзе»", — развітваецца ён у фэйсбуку.

Юрый Дракахруст нарадзіўся ў 1960 годзе ў расійскім Хабараўску. Калі хлопчыку было чатыры гады, сям'я пераехала ў Беларусь.

Дракахруст атрымаў адукацыю матэматыка, абараніў кандыдацкую дысертацыю па алгебраічнай тэорыі лічбаў. Працаваў у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук Беларусі. У 1990-1991 гадах быў сакратаром управы Беларускага народнага фронту "Адраджэнне".

Далей былі доўгія гады журналісцкай працы. А ў 2024 годзе Дракахруста завочна асузілі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе "аналітыкаў Святланы Ціханоўскай".

Юрый Дракахруст — часты госць у стрымах Еўрарадыё. Пяць дзён таму мы абмяркоўвалі з ім, да чаго прывядзе выстаўлены Лукашэнку "ўльтыматым Зяленскага": 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.