Пажар у цэнтры Мінска патушылі толькі ўначы
Пажар у цэнтры Мінска / прэс-служба МНС
Пажар на гістарычным будынку ў цэнтры Мінска патушылі толькі ўначы. Каля 3-й гадзіны ночы кіраўнік тушэння пажару Сяргей Новікаў паведаміў, што пажар ліквідаваны, яго прычына высвятляецца.
Пажар у шасціпавярховым будынку на вуліцы Леніна, 9 здарыўся ўвечары 28 чэрвеня. Агонь ахапіў плошчу больш за тысячу квадратных метраў. З агнём змагаліся 27 машын МНС і больш за 120 ратавальнікаў. Для вызначэння ачагоў узгарання выкарыстоўваўся дрон з цеплавізарам.
На пажары былі выратаваныя тры чалавекі, а пяць — эвакуяваныя.
Жыхароў з будынка, якія маюць у гэтым неабходнасць, вырашылі рассяліць у інтэрнаце на тэрыторыі Ленінскага раёна сталіцы.
Пажар у цэнтры Мінска / прэс-служба МНС
Пажар у цэнтры Мінска / прэс-служба МНС
Пажар у цэнтры Мінска / прэс-служба МНС