Міліцыю ў Слоніме вучылі страляць па "масавых беспарадках"

Вучэнні ў Слоніме

Вучэнні ў Слоніме / УУС Гродзенскага аблвыканкама

У Слоніме для мясцовай міліцыі прайшлі тактыка-спецыяльныя заняткі з байцамі гродзенскага атрада АМАП, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падчас заняткаў міліцыянты пад кіраўніцтвам інструктараў АМАП правяралі гатоўнасць і адпрацоўвалі "зладжаныя сумесныя дзеянні пры ўзнікненні, лакалізацыі і ліквідацыі масавых беспарадкаў".

"Павышаная ўвага надавалася манеўранасці тактычных груп у элементах спецабароны. Пад кіраўніцтвам байцоў АМАП слонімскія вартавыя парадку адточвалі да аўтаматызму навыкі выкарыстання спецсродкаў, уключаючы бронешчыты. Былі дэталёва змадэляваныя сцэнары разгортвання баявых парадкаў, неабходных для ачаплення, стрымлівання і раздзялення ўмоўнай групы парушальнікаў", — гаворыцца ў паведамленні.

На фота бачна, што сярод іншага міліцыянты практыкаваліся ўжываць агнястрэльную зброю пры "масавых беспарадках".

Такім чынам, напрыклад, 10 жніўня 2020 года ў Мінску сілавікі застрэлілі бяззбройнага Аляксандра Тарайкоўскага.

Міліцыю ў Слоніме вучылі страляць па "масавых беспарадках"
Вучэнні ў Слоніме / УУС Гродзенскага аблвыканкама
Міліцыю ў Слоніме вучылі страляць па "масавых беспарадках"
Вучэнні ў Слоніме / УУС Гродзенскага аблвыканкама
Міліцыю ў Слоніме вучылі страляць па "масавых беспарадках"
Вучэнні ў Слоніме / УУС Гродзенскага аблвыканкама

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.