8 ліпеня ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва

Запраўка, ілюстрацыйнае фота

Запраўка, ілюстрацыйнае фота / LookByMedia

8 ліпеня ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе дзяржаўны канцэрн "Белнафтахім".

Цэны падымуцца на 1 капейку і складуць:

АІ-92 — 2,59 руб., 
АІ-95 — 2,69 руб., 
АІ-98 — 2,91 руб., 
дызельнае паліва — 2,69 руб.

У чэрвені цэны на паліва ў Беларусі павышаліся двойчы. Кожны раз яны даражэлі на 1 капейку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.