Памёр адзін з заснавальнікаў "Песняроў" Уладзіслаў Місевіч
Уладзіслаў Місевіч / budzma.org
Памёр музыка Уладзіслаў Місевіч — адзін з заснавальнікаў "Песняроў", паведамляе "Наша Ніва". Яму быў 81 год.
Пасля расколу "Песняроў" Місевіч з канца 1990-х выступаў у калектыве "Беларускія Песняры", куды сышлі музыкі, нязгодныя з Мулявіным.
У 2019-м музыка выдаў кнігу ўспамінаў "Песняры – я роман с продолженьем пишу…", у якой расказаў пра шлях легендарнага вакальна-інструментальнага ансамбля — ад заснавання ў 1969-м да расколу ў 1998-м.
У 2020-м Місевіч пасварыўся і з калегамі па "Беларускіх Песнярах", бо яны падтрымалі дэмакратычныя перамены ў Беларусі. Сам ён застаўся на баку Лукашэнкі.