Пра аўтарытарызм, сістэму кіравання і люстрацыю: што чакае Беларусь? Эфір

Паліна Прысмакова

Паліна Прысмакова / Еўрарадыё

Размовы і развагі на тэму “А што будзе пасля Лукашэнкі і якія рэформы могуць дэмсілы прапанаваць беларусам” працягваюцца ўжо не першы год. У нас ужо нібыта ёсць і праект новай Канстытуцыі, і праект закона аб люстрацыі, і некалькі праектаў эканамічных рэформ, але ж беларусам не дагодзіш. Адны кажуць, што гэта несвоечасова, іншыя, што, пакуль рэжым зменіцца, актуальнасць прапаноў знікне, трэція незадаволеныя тым, што праекты рэформ ёсць, а “агульнага бачання таго, што мы хочам пабудаваць, усё адно няма”… Карацей, самая пара для з’яўлення працы “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў”. І яна не толькі ёсць, але і будзе прэзентавана 16 ліпеня ў Варшаве, а 17-га — на фестывалі “Тутака”.
 
Ці здольнае беларускае грамадства пабудаваць нешта, моцна адрознае ад аўтарытарнай мадэлі кіравання, і што нам дэманструе сістэма, пабудаваная за мяжой дэмсіламі? Каму сёння патрэбна праца “Асновы дзяржаўнага кіравання: стварэнне навыкаў і інстытутаў” і для каго насамрэч гэтая кніга? Ці магчыма змяніць пабудаваную Лукашэнкам сістэму кіравання без люстрацыі і якой тая люстрацыя ў Беларусі мусіць быць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прафесарка кафедры дзяржаўнага кіравання Фларыдскага Атлантычнага ўніверсітэта (Маямі, ЗША), даследчыца эканамічнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта, сяброўка Рады БНР Паліна Прысмакова ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.