Завочны суд над Сяргеем Міхалком пачнецца 29 ліпеня ў Мінску

Сяргей Міхалок падчас выступу ў Мінску

Сяргей Міхалок падчас выступу ў Мінску

Завочны суд над музыкантам Сяргеем Міхалком пачнецца 29 ліпеня. Справу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд у парадку спецыяльнай вытворчасці, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да артыста была распачата ў траўні 2026 года.

Міхалок абвінавачваецца па дзвюх артыкулах Крымінальнага кодэкса — у распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130) і ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368). Інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы па артыкуле аб абразе Лукашэнкі з’явілася ў студзені 2025 года.

Сяргей Міхалок — заснавальнік і лідар музычных праектаў "Ляпіс Трубяцкі", Brutto і Drezden. У 2020 годзе ён заявіў, што яго калектывы не будуць выступаць у Беларусі да змены палітычнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.