Як рост цэн на расійскі бензін пагражае беларускай стабільнасці
На запраўцы / LookByMedia
Уладзімір Пуцін лічыць, што праблемы з бензінам у Расіі "не маюць крытычнага характару". Аднак рэчаіснасць кажа пра адваротнае: у многіх рэгіёнах РФ ужо ўведзены абмежаванні на продаж аўтамабільнага паліва, а чэргі на некаторых АЗС відны нават з космасу.
Праблемы з бензінам у Расіі могуць паўплываць і на беларускую эканоміку. Эканамічны аглядальнік газеты "Беларусы і рынак" Андрэй Махоўскі тлумачыць у новым выпуску праграмы "Оптымум", як менавіта.