Пад удар дрона ў Бранскай вобласці трапіў не толькі аўтобус, але і фуры — БТ

Атака дрона пашкодзіла беларускія фуры

Атака дрона пашкодзіла беларускія фуры / news.by

Пад удар дрона ў Бранскай вобласці 2 ліпеня трапіў не толькі аўтобус, але і беларускія фуры. Пра гэта паведамілі ў сюжэце на беларускім тэлебачанні.

"Паводле наяўнай інфармацыі, падчас атакі дрона, акрамя аўтобуса з пасажырамі, пацярпелі і тры беларускія фуры, адна з якіх згарэла цалкам", — паведамляе news.by.

Інцыдэнт здарыўся 2 ліпеня. Беларускі турыстычны аўтобус рэйсам "Мінск — Анапа" трапіў пад удар дрона на памежным пераходзе ў Бранскай вобласці Расіі. У салоне было 19 пасажыраў. Ад удару пацярпелі тры чалавекі — два кіроўцы і адзін пасажыр.

Усіх грамадзян Беларусі даставілі ў Гомельскую вобласць, шэсць расіян засталіся ў пункце часовага размяшчэння ў Бранскай вобласці.

Гэта ўжо другая атака дрона на беларускія аўтобусы за два тыдні. Аналітыкі звяртаюць увагу, што атакі на беларускія аўтобусы пачаліся пасля таго, як Лукашэнка прынёс прабачэнні Зяленскаму і заявіў пра нежаданне Беларусі ўцягвацца ў вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.