Кароткачасовыя дажджы і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў суботу

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 4 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты, да 15-20 метраў за секунду.  Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +17...+23 градусаў.

5-6 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, удзень месцамі — моцны парывісты. Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 18-24 градусы цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.