Урачыстасць на Кургане Славы прайшла без Лукашэнкі
Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка не наведаў урачыстасці на Кургане Славы 3 ліпеня. Выглядае, што ён іх проста прагуляў, каб адпачыць.
Сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у сваім выступе заявіў, што Лукашэнка проста "сёння вырашае задачы стратэгічнага характару ў імя росквіту нашай краіны".
Магчыма, гэта і так. Але ёсць і іншы варыянт: самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў Мінску толькі ў 3:48 ночы, а агулам за 2 ліпеня ён правёў у палётах больш за 12 гадзін. Пасля такога трэба адпачыць і маладым, не кажучы ўжо пра 70-гадовых.
Тым больш, па відэа яго наведвання Інданезіі заўважна, што на другі дзень Лукашэнку было цяжкавата.