Лукашэнка мог перадаць Пуціну мірныя прапановы Зяленскага — СМІ

Цікавае дапушчэнне нямецкага тэлеканала

Цікавае дапушчэнне нямецкага тэлеканала / Интерфакс

Нямецкі тэлеканал n-tv дапускае, што Аляксандр Лукашэнка даставіў Уладзіміру Пуціну мірныя прапановы Украіны. Пра іх прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у вячэрнім відэазвароце 26 чэрвеня.

"Сябры Пуціна пачулі ад нас, што сустрэча і спыненне вайны магчымыя", — сказаў украінскі кіраўнік, не ўдакладніўшы дэталі.

Лукашэнка крыху раней паведаміў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага. Магчымую ролю беларускага лідара ў перадачы прапаноў n-tv прама не пацвярджае.

Сам Лукашэнка на сустрэчы з паслом Расіі Барысам Грызловым падкрэсліў міралюбівы характар пазіцыі Беларусі.

Нагадаем, што Лукашэнка і Пуцін правялі закрытую сустрэчу на Валдаі, пасля якой не было ніякіх заяў і падыходаў да прэсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.