Лукашэнка ў Кітаі пабываў на выпускным у малодшага сына

Мікалай і Аляксандр Лукашэнкі (у цэнтры)

Мікалай і Аляксандр Лукашэнкі (у цэнтры) / прэс-служба Лукашэнкі

Мікалай Лукашэнка скончыў Пекінскі ўніверсітэт. 30 чэрвеня ў Пекіне адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы па спецыяльнасці "Біятэхналогія".

На ёй Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў поруч са сваім малодшым сынам.

Перад тым Лукашэнка-старэйшы сустрэўся з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта. І прыйшоў ён на гэтую сустрэчу таксама з малодшым сынам.

Мяркуючы па ўсім, яго цяперашні афіцыйны візіт у Кітай у тым ліку арганізаваны для таго, каб паглядзець, як Мікалай атрымлівае дыплом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.